На раскопках у Крэўскім замку знайшлі некалькі кукуцяў XVII стагоддзя

Як піша “Наша Ніва”, куку́ць — гэта рэгіянальная назва глінянай свісцёлкі, утвораная ад літоўскага слова kukutis, якім сярод іншага літоўцы абазначаюць удода.

Два такія артэфакты былі знойдзены апошнімі днямі ў пласце XVII стагоддзя на раскопках замка ў Крэве. Іх фота апублікаваў у Facebook апублікаваў кіраўнік раскопак Алег Дзярновіч.

Абодва кукуці маюць выгляд конікаў. Нягледзячы на свой узрост і час, праведзены ў зямлі, гліняныя свісцёлкі пасля расчысткі гучаць гэтак жа, як і стагоддзі таму.

Чытайце таксама