Выйшла анталогія беларускай турэмнай паэзіі “Вершы на волю”

Укладальнік кнігі — літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч. Яе выдаў Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

Кніга сабрала паэтычныя творы, напісаныя ва ўмовах турэмнага зняволення, катаргі, лагеру, высылкі, чакання рэабілітацыі і перагляду крымінальных спраў.

Храналагічна тэксты абымаюць амаль больш як 100-гадовы перыяд неперарыўнай традыцыі і вымушанага развіцця беларускай турэмнай паэзіі: ад філамацкіх 1820-х да гулагаўскай лірыкі асуджаных неўзабаве пасля заканчэння ІІ сусветнай вайны.

Усяго анталогія змяшчае тэксты 35 аўтараў, напісаныя в ўмовах пазбаўлення волі.

Вершы, змешчаныя ў кнізе, адлюстроўваюць эмацыйны стан палітзняволеных паэтаў, іх мары і чаканні, жыццёвыя прынцыпы, але найперш — унутраную свабоду, якой вельмі часта бракавала тым пісьменнікам, якія знаходзіліся па іншы бок закратаванага акна.

Набыць “Вершы на волю” можна па спасылцы.

Чытайце таксама