Беларусы ў Вроцлаве арганізоўваюць ранішнія кава-рэйвы

Кава-рэйвы цяпер набіраюць папулярнасць у Еўропе. Да трэнду далучылася і вроцлаўская кавярня NOON, якую адкрылі беларусы.

Як піша MOST, вечарынкі праходзяць з поўдня да 15:00. Уваход вольны.

Арганізатары называюць сваёй мэтавай аўдыторыяй беларусаў і ўкраінцаў, якія жывуць па суседству.

"Для нас такія рэйвы — магчымасць стварыць крутую атмасферу “для сваіх”. У нашым доме шмат кватэр, што здаюцца, і там пераважна жывуць украінцы і беларусы. Мы бачым гэтых людзей штодня. І здаецца, палова з іх — на нашым рэйве", — распавядае саўладальніца кавярні.


Чытайце таксама